У Мінску з жылога дома на вуліцы Грыбаедава мужчына выкінуў з акна дзіця, сабаку, а потым выкінўся сам. Першым пра гэта паведаміў блогер Дзяніс Блішч. Інфармацыю пацвярджае Следчы камітэт. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, задзейнічаная крыміналістычная лабараторыя.
Па інфармацыі "Нашай Нівы", незадоўга да здарэння з аднаго з вокнаў пачуўся жаночы крык: "Што ты робіш?" Потым пачуўся хлапок. Ля пад'езда відавочцы ўбачылі целы маленькай дзяўчынкі, сабакі і мужчыны. Па словах суседзяў, сям'я жыла на 5-м паверсе.
Оnliner паведамляе, што жанчыну, якая крычала, пакуль не могуць знайсці. Twitter МНС піша, што на пятым паверсе дома гарэў ванны пакой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.