У Мінску маршрутка сутыкнулася з машынай дарожнікаў, ёсць пацярпелыя (фота)

10/05/2017 - 15:54

У Мінску маршрутка сутыкнулася з машынай дарожнікаў. Здарэнне адбылося ўдзень 10 траўня на праспекце Незалежнасці. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, у Mercedes Sprinter, які ехаў у бок вуліцы Русіянава, былі пасажыры. ДТЗ здарылася на трэцяй справа паласе. Кіроўца маршруткі пасля патлумачыў, што своечасова не заўважыў перашкоду.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі пяць чалавек, чацвярых з іх завезлі ў бальніцу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі