У Мінску імем Мікалая Чаргінца назвалі школу

01/12/2022 - 07:28
Мікалай Чаргінец / sb.by

У Мінску імем Мікалая Чаргінца назвалі школу № 76, піша газета "Звязда". Такое рашэнне ўлады прымеркавалі да 85-годдзя ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У чэрвені 2022-га Аляксандр Лукашэнка зрабіў Чаргінца "народным пісьменнікам Беларусі" — "за шматгадовую плённую працу".  Ён стаў першым рускамоўным літаратарам у нашай краіне, якога палічылі годным звання "народнага пісьменніка".  На сённяшні дзень усе літаратары, якія мелі званне "народны", ужо памерлі. Чаргінец — адзіны.

Мікалай Чаргінец служыў у міліцыі, атрымаў званне генерала. З 1970-га пачаў пісаць прозу, аўтар паўсотні кніг, кінасцэнароў. Ён зацяты прыхільнік Лукашэнкі, быў членам Савета Рэспублікі, працяглы час ачольваў праўладны саюз пісьменнікаў.

minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі