У мінскім скверы Катоўка зноў пачалі высякаць дрэвы

07/12/2016 - 06:10

Зранку 7 снежня работнікі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Зеленбуд Савецкага раёна г. Мінска" працягнулі высякаць дрэвы ў мінскім скверы Катоўка ў Сельгаспасёлку. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавяла прадстаўніца экалагічнага таварыства "Зялёная сетка" Марына Дубіна.

Па яе словах, рабочыя прыехалі а сёмай гадзіне раніцы і пачалі працаваць яшчэ ў цемры. Яны паспелі ссячы два дрэвы. Экаактывістка паведаміла, што на месцы высечкі зноў сабраліся навакольныя жыхары, каб перашкодзіць знішчэнню часткі сквера.

Як паведамляла Еўрарадыё, высякаць дрэвы ў Катоўцы пачалі 6 снежня. Рабочыя паспелі ссячы два дрэвы цалкам, яшчэ адно — не да канца. Перашкодзілі іх працы экаактывісты і навакольныя жыхары.

У скверы плануецца пабудаваць каталіцкі касцёл. Для яго будаўніцтва плануецца высекчы 10% дрэваў у скверы.

Мясцовыя жыхары прапаноўвалі пашукаць іншае месца пад будаўніцтва храма. Сёння ініцыятыўная група жыхароў Сельгаспасёлку плануе абмеркаваць праблему на прыёме ў старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі