У мінскім аэрапорце беларус і расіянін заявілі, што ў іх ёсць выбухоўка

22/03/2016 - 07:38

У Нацыянальным аэрапорце Мінск беларус і расіянін заявілі, што ў іх з сабой ёсць выбуховае прыстасаванне. Здарэнні адбыліся на працягу тыдня. Абодва мужчыны былі затрыманыя.

Як паведаміў БЕЛТА Аляксандр Марчанка, супрацоўнік прэс-службы МУС Беларусі, распачатыя крымінальныя справы (ч. 1 арт. 340 КК — "Заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку"). "Жартаўнікам" пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі