У Мінскай вобласці без электрычнасці засталіся 200 населеных пунктаў

30/08/2023 - 20:52

Аднаўленчыя працы / Ілюстрацыйнае фота t.me/belenergo/

У Мінскай вобласці без электрычнасці засталіся больш за 200 населеных пунктаў, паведамляе ўвечары 30 жніўня "Мінскэнерга". У сераду ў рэгіёне прайшлі навальніцы з парывістым ветрам. Адключэнні электразабеспячэння і перабоі з ім зафіксаваныя на тэрыторыі ўсёй вобласці. Найбольш пацярпелі Барысаўскі, Слуцкі і Маладзечанскі раёны. Энергетыкі працуюць ва "ўзмоцненым рэжыме". Аднаўленчымі працамі займаюцца 62 брыгады і 73 адзінкі тэхнікі.

Навальніцы прайшлі і ў іншых рэгіёнах краіны (напрыклад, у Брэсцкай вобласці). Там таксама ўзніклі праблемы з электрычнасцю.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі