У Маскве згадалі пра старую незаконную схему і хочуць спагнаць з Беларусі доўг

21/05/2019 - 19:22

У Маскве раптоўна згадалі пра старую незаконную схему і хочуць спагнаць з Беларусі "запазычанасць". Пытанне "растваральнікаў" у пятніцу ўздыме прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы з беларускім прэм'ерам Сяргеем Румасам. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэм'ера Алег Восіпаў, інфармуе ТАСС.

Каля сямі гадоў таму расійскія ўлады абвінавацілі Беларусь у рээкспарце ў ЕС нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, пад выглядам растваральнікаў. Фантастычны рост аб'ёму іх паставак быў заўважаны. У Маскве абурыліся, што расійскі бюджэт недаатрымаў ад Беларусі экспартныя пошліны.

Таксама падчас сустрэчы Румаса і Мядзведзева пойдзе гаворка пра пытанні інтэграцыі, пра гандлёва-эканамічныя дачыненні краін. Будуць абмеркаваныя пастаўкі беларускіх прадуктаў на расійскі рынак, няякасная расійская нафта, якая заблакавала транзіт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі