Фота: anatoliy_antonov / Instagram / РБК
Рэйсавы аўтобус уехаў у натоўп людзей і выляцеў у падземны пераход на Мажайскай шашы ў Маскве. Пра гэта паведамляе "РИА Новости".
Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро "Славянскі бульвар". Па дадзеных розных крыніц, у выніку здарэння загінулі чатыры ці пяць чалавек, каля 15 атрымалі траўмы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не ўтрымаў аўтобус на дарозе. Ён затрыманы і дастаўлены ў аддзел паліцыі для разбіральніцтва.
Версія тэракту не разглядаецца.