У Marvel i DC такога няма: у Беларусі выйшаў карысны для зроку комікс

05/11/2019 - 12:04

У Беларусі выпусцілі прыгодніцкі беларускамоўны комікс “Погляд у мінулае”. Графічная кніжка не толькі расказвае пра прыгоды галоўных герояў, але і змяшчае тэматычныя загадкі, рэбусы ды спецыяльныя практыкаванні для вачэй. Па словах аўтараў праекта, усё гэта дапаможа юным чытачам як пранікнуцца гісторыяй, так і правесці час з карысцю для здароўя вачэй.

“Погляд у мінулае” — гэта пачатак серыі з трох коміксаў, створанай у падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”.

Больш падрабязна пра комікс і праект “Я бачу!” у студыі Еўрарадыё распавядаюць ілюстратар Вольга Алданава ды спецыяліст групы па карпарацыйнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1 Кацярына Севасцьянчук

Таксама глядзіце нашыя стрымы ў сацыяльных сетках: ВК, FB, OK i YouTube

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі