У Магілёве загарэўся аўтобус з 20 пасажырамі (фота)

09/12/2016 - 06:52

У Магілёве загарэўся аўтобус "Мерсэдэс" з 20 пасажырамі. Здарэнне адбылося пасля 17-й гадзіны ў чацвер, 8 снежня, на прыпынку "Прывакзальны рынак" па вуліцы Грышына.

Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, загарэўся маторны адсек аўтобуса. Людзі паспелі самастойна выйсці з салона, ніхто не пацярпеў. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў кіроўца спрабаваў самастойна ліквідаваць узгаранне з дапамогай парашковых вогнетушыцеляў.

Прычына здарэння пакуль невядомая. Аўтобус быў выпушчаны ў 1987 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі