У Магілёве ў дэмакратычнага кандыдата могуць забраць участак пад дом

12/08/2016 - 13:55

Кандыдату ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Дзмітрыю Люнтову, які балатуецца па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, прыгразілі пазбаўленнем права ўласнасці на зямельны ўчастак, калі ён не паспее пабудаваць дом цягам месяца.

У дзень пасяджэння акруговай выбарчай камісіі па рэгістрацыі прэтэндэнтаў у дэпутаты сацыял-дэмакрат сустрэўся са старшынёй Палыкавіцкага сельскага Савета, які паведаміў яму пра неабходнасць скончыць будаўнічыя працы ў сціслыя тэрміны і адначасова выпісаў актывісту штраф у памеры 10,5 рублёў за тое, што на ўчастку не скошаная трава.

Дзмітрый Люнтоў лічыць, што выклік у сельсавет звызаны з ягоным удзелам у выбарчай кампаніі, бо раней ніхто да яго ніякіх прэтэнзій не выказваў. У яго на ўчастку пабудаваны пакуль што фундамент. Дабудаваць дом у такія кароткія тэрміны не атрымаецца. Свой зямельны надзел ён атрымаў як маючы патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Нагадаем, што ў Беларусі ў адпаведнасці з Указам №87 будаўніцтва жылога дома павінна быць скончана на цягам трох год. Тэрмін будаўніцтва дома можа быць працягнуты мясцовым выканкамам па заяве ўласніка, але не больш чым на два гады. Дапускаецца таксама кансервацыя аб’екта тэрмінам не больш за тры гады.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі