У Магілёве пад балконам 5-павярховага жылога дома па вуліцы Арлоўскага знайшлі гранату. Здарэнне адбылося ўвечары 13 красавіка. На месца прыехалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС, якія ачапілі месца здарэння, эвакуявалі з кватэр трэцяга пад'езда 15 чалавек.
На месца здарэння прыехалі і сапёры. Паводле папярэдняй інфармацыі, граната аказалася вучэбна-трэніровачнай, паведамляе прэс-служба МНС.