У Магілёве адкрылі мемарыяльную шыльду ў гонар Валянціна Ермаловіча (фота)

04/09/2015 - 16:42

4 верасня ў Магілёве адкрылі мемарыяльную шыльду ў гонар Валянціна Ермаловіча (1925 — 2004), акцёра, рэжысёра і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры БССР. Ён — брат вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча.

У афіцыйным адкрыцці шыльды, якая прымеркавана да 90-х угодкаў з дня нараджэння Валянціна Ермаловіча, прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці, чыноўнікі, а таксама яго родныя.

“У гэтым доме жыў заслужаны работнік культуры БССР, акцёр, рэжысёр Валянцін Ермаловіч” — напісана на шыльдзе. На ёй ёсць выява партрэта Ермаловіча. Першапачаткова на шыльдзе мусіла быць пазначана, што ён быў таксама грамадскім дзеячом, аднак магілёўскія ўлады не зацвердзілі гэты варыянт.

Сродкі на шыльду ахвяравалі каля 500 чалавек. Сумы ахвяраванняў былі розныя — ад 100 рублёў да 100 долараў. Над шыльдай працавалі не толькі беларусы, але таксама і грамадзяне Польшчы і Украіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі