У Магілёўскім раёне з садовага таварыства эвакуявалі 14 чалавек (фота)

25/07/2018 - 08:11

24 ліпеня ў Магілёўскім раёне з садовага таварыства "Хімік 2" (яно знаходзіцца каля вёскі Барсукі) эвакуявалі 14 чалавек, у тым ліку 2 інвалідаў, якія не могуць самастойна перасоўвацца. З-за павышэння ўзроўню вады ў рацэ Лахва былі падтопленыя 72 лецішчы, 58 гаспадарчых пабудоў і ўчастак дарогі. Як інфармуе прэс-служба МНС, для эвакуацыі выкарыстоўвалі ратавальную дошку і лодку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі