У Магілёўскім раёне з 4-метровага катлавана выратавалі мужчыну

13/05/2019 - 08:51

У Магілёўскім раёне з 4-метровага катлавана выратавалі мужчыну. Здарэнне адбылося ўвечары 12 траўня ў вёсцы Масток. На тэрыторыі прыватнага падворку выкапалі калодзеж, былі ўсталяваныя жалезабетонныя кольцы. Высветлілася, што мужчына якраз пакрываў іх гідраізаляцыйнай мастыкай. Пры гэтым у яго не было сродкаў абароны органаў дыхання. Мужчына страціў прытомнасць, інфармуе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі дасталі мужчыну з катлавана і перадалі медыкам. Яго шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "атручванне лакафарбавымі выпарэннямі, алкагольнае ап'яненне".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі