У Лунінецкім раёне загінуў міліцыянер — службовая машына трапіла пад фуру

04/12/2018 - 08:50

У Лунінецкім раёне на мосце праз раку Лань каля вёскі Сінкевічы загінуў міліцыянер — службовая машына "ВАЗ" трапіла пад фуру. Трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак каля 18:40 на аўтадарозе Кобрын — Гомель — мяжа Расійскай Федэрацыі. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 42-гадовы кіроўца легкавіка, участковы інспектар Мікашэвіцкага аддзялення міліцыі, не саўладаў з кіраваннем з-за галалёдзіцы, з-за чаго і выехаў на паласу сустрэчнага руху (ён вяртаўся з Лунінца). Праваахоўнік атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў бальніцу ў Лунінцы. У легкавіку былі два пасажыры: 45-гадовы ўчастковы інспектар таго ж аддзялення памёр ад атрыманых траўмаў (ён знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні), а 43-гадовы жыхар Мікашэвічаў атрымаў цялесныя пашкоджанні, але ад шпіталізацыі адмовіўся.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Вядома, што абодва кіроўцы падчас ДТЗ былі цвярозымі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі