У Луганску ўзарвалі машыну кіраўніка "ЛНР", Ігар Платніцкі паранены

06/08/2016 - 08:54

У Луганску на скрыжаванні вуліц Карпінскага і Ватуціна ўзарвалі машыну кіраўніка самаабвешчанай "ЛНР", Ігар Платніцкі цяжка паранены. Замах адбыўся раніцай 6 жніўня. Адзначаецца, што ў бальніцы з раненнямі знаходзяцца некалькі чалавек, інфармуе РІА "Новости".

Ужо з'явілася відэа з месца здарэння. Мяркуецца, што выбух адбыўся побач з пазадарожнікам, у якім ехаў Платніцкі. Самаробнае выбуховае прыстасаванне было замацаванае на слупе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі