Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/
У сераду, 30 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-11 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе +1...+4 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса цяпла.
1-2 кастрычніка Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца з Фінскага заліва на тэрыторыю нашай краіны. Прагназуецца пераменная воблачнасць.
У чацвер, 1 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца ўсходняй чвэрці — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 9-10 градусаў цяпла. Удзень чакаецца +15...+21 градус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут