У лік экстрэмісцкіх трапіў ТГ-канал "Жодзіна для жыцця Чат"

03/06/2021 - 09:00

Суд Жодзіна прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал "Жодзіна для жыцця Чат", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У суд звярнулася пракуратура Жодзіна, якая выявіла, быццам з 8 кастрычніка 2020 года ўладальнікі, адміністратары і карыстальнікі гэтага ТГ-канала "неаднаразова размяшчалі на ім экстрэмісцкія матэрыялы".

Суд падтрымаў пракуратуру і прызнаў ТГ-канал экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі