У Лідзе выбралі праект помніка “Валянцін Таўлай”

29/01/2025 - 20:35

Праект-пераможца / lidanews.by

У Лідзе выбралі праект помніка “Валянцін Таўлай”. Правядзенне конкурсу эскізных праектаў было ініцыявана мясцовым райвыканкамам і прымеркавана да Дня беларускага пісьменства. На яго было прадстаўлена 8 работ, з якіх адабралі тры найлепшыя, і ўжо з іх ліку вызначылі пераможцу — скульптара Сяргея Логвіна. Праект яшчэ мусіць быць ухвалены ў Мінску.

Скульптуру збіраюцца вырабіць у бронзе. Яна павінна стаць упрыгожваннем паркавай зоны на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Адкрыццё помніка адбудзецца да Дня беларускага пісьменства.

Валянцін Таўлай (1914 — 1947) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі