У Крэўскім замку адкапалі "прыступкі Кейстута"

18/11/2026 - 15:06

Крэўскі замак / фота са старонкі Алега Дзярновіча ў Фэйсбуку

Падчас раскопак у Крэўскім замку зрабілі новую знаходку. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў археолаг Алег Дзярновіч.

"Каб вы зразумелі — гэта "прыступкі Кейстута"! Толькі што ўскрытыя", — напісаў даследчык.

Раскопкі адбываюцца ў ніжнім ярусе Княскай вежы замка. Археолагі раскапваюць сутарэнні, якія заставаліся пад заваламі амаль шэсць стагоддзяў. Цэгла і камяні абрынуліся туды ў 1433 годзе, калі замак штурмавалі войскі князя Свідрыгайлы. Расчыстка завалаў вядзецца ўжо амаль дзесяць гадоў.

У летапісах паведамляецца, што менавіта на ніжнім ярусе вежы ўлетку 1382 года трымалі князя Кейстута і задушылі яго ў інтарэсах князя Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт перабываў пад вартай у верхніх пакоях і змог уцячы.

Раней даследчыкі знайшлі ў сутарэннях дзвярны праём і невялікую прадушыну, праз якую ў памяшканне траплялі паветра і святло. Мяркуецца, што праём мог быць тымі самымі дзвярыма, праз якія забойцы ўвайшлі да зняволенага князя Кейстута.

Крэўскі замак / фота са старонкі Алега Дзярновіча ў Фэйсбуку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі