Аўтобусы МАЗ, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
За красавік Мінскі аўтазавод прадаў на расійскі рынак 26 новых аўтобусаў. Гэта на 25,7% менш, чым у тым жа месяцы 2025-га (35), піша выданне "Позірк".
Больш за ўсё аўтобусаў у мінулым месяцы паставілі ПАЗ (279; -28,8%), НефАЗ (232; рост у 3,4 разы), YUTONG (103; +17%).
Аднак агулам за чатыры месяцы 2026 года продаж мазаўскіх аўтобусаў у Расію вырас і склаў 178 адзінак. Гэта ў 2,4 разу болей, чым за такі ж перыяд летась — тады было 74 аўтобусы.
Агулам за 2025 год МАЗ паставіў на расійскі рынак 499 аўтобусаў.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца падчас руху. Прычынай называюць міжнародныя санкцыі, пад якія трапіў МАЗ. У выніку іх прадпрыемства не можа закупляць частку якасных камплектуючых. Апошні вядомы выпадак здарыўся 24 сакавіка ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут