У красавіку 2016 года ў Беларусі пачне працу каталіцкае “Радыё Марыя”

09/11/2015 - 13:28

Праграмы радыёстанцыі “Радыё Марыя — Беларусь” будуць весціся па-беларуску. У эфіры плануюцца трансляцыі набажэнстваў з розных касцёлаў па ўсёй краіне. На яго хвалях таксама можна будзе паслухаць перадачы культурнай, сацыяльнай, хрысціянскай тэматыкі, музыку, рэпартажы пра важныя падзеі з жыцця каталіцкага касцёла ў свеце і многае іншае.

Першы час радыё будзе “гучаць” праз інтэрнэт, але ў перспектыве плануецца пашыраць спосабы вяшчання. Беларуская рэдакцыя "Радыё Марыя" таксама мае намер распрацаваць мабільны дадатак і дамовіцца аб уключэнні канала вяшчання станцыі ў пакет паслугаў аператараў кабельнага тэлебачання.

Духоўную апеку новым у краіне радыё ўзяў пробашч касцёла Святых Пятра і Паўла ў Капылі ксёндз Аляксандр Тарасевіч, паведамляе беларуская рэдакцыя Радыё Ватыкана”.

“Радыё Марыя” было створанае ў 1987 годзе ў Італіі сіламі святароў і вернікаў, якія паставілі перад сабой мэту вынесці каталіцкае вучэнне за межы асобных парафіяў і зрабіць яго даступным максімальна магчымай колькасці людзей.

З тых часоў радыё вяшчае ў 75 краінах свету, у тым ліку ва Усходняй Еўропе. Каталіцкае радыё працуе выключна дзякуючы працы валанцёраў і фінансавым ахвяраванням слухачоў, рэклама на яго хвалях не гучыць.

Фота: uc.cl

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі