У Кобрынскім раёне мужчына ўпаў у падземны рэзервуар нафтапрадуктаў

31/05/2021 - 08:56

У Кобрынскім раёне каля вёскі Заверша мужчына ўпаў у падземны рэзервуар нафтапрадуктаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў нядзелю. Рэзервуар, глыбіня якога складае каля 6 метраў, быў пусты, паколькі не эксплуатуецца (раней там быў склад нафтапрадуктаў). Мужчына ўпаў, паколькі пад ім абрынуліся жалезабетонныя пліты перакрыцця ёмістасці. У рэзервуры яго яшчэ прысыпала зямлёй.

Ратавальнікі спусціліся ў ёмістасць, вызвалілі пацярпелага і паднялі яго на паверхню. У мужчыны закрытая чэрапна-мазгавая траўма, траўма жывата і пазваночніка.

На месцы здарэння / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі