У Клімавічах п'яны кіроўца збіў 7-гадовага хлопчыка і ўцёк

01/07/2019 - 10:15
mogilev.mvd.gov.by

Удзень 29 чэрвеня ў Клімавічах 36-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі "ВАЗ" збіў 7-гадовага хлопчыка, што стаяў на ўзбочыне з роварам. Мужчына ехаў проста, а потым з невядомай прычыны з'ехаў на ўзбочыну.

Пасля ДТЗ мужчына збег з месца здарэння, але ўжо ўвечары яго затрымалі міліцыянты. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі