У Кіеве затрымалі Саакашвілі, перад гэтым ён пагражаў скокнуць з даху (відэа)

05/12/2017 - 08:15

Раніцай 5 снежня ў Кіеве затрымалі Міхаіла Саакашвілі, экс-прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка адміністрацыі Адэскай вобласці. Раніцай 5 снежня сілавікі правялі ператрус у кватэры апазіцыйнага палітыка, які праводзіў масавыя акцыі пратэсту. Затрыманне Саакашвілі адбылося на даху дома, з якога ён пагражаў скокнуць. Яго затрымалі па артыкуле “Спрыянне ўдзельнікам злачынных арганізацый”.

Каля дома Міхаіла Саакашвілі сабраліся сотні людзей-прыхільнікаў палітыка. Туды былі сцягнуты значныя сілы сілавікоў. Адбыліся сутычкі. Людзі блакавалі аўтамабіль з затрыманым Саакашвілі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі