У Херсоне пад мінамётны абстрэл трапіла маршрутка
У Херсоне маршрутка трапіла пад расійскі мінамётны абстрэлю. Пра гэта ў сваім тг-канале паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
Як піша hromadske.ua, пры гэтым пацярпелі сем чалавек — пяць жанчын і два мужчыны. Яны атрымалі траўмы рознай ступені — ад цяжкай да лёгкай. Цяжкія раненні атрымала 36-гадовая херсонка. Таксама ў хірургічнае аддзяленне шпіталізавалі 69-гадовую жанчыну ў стане сярэдняй цяжкасці.
За мінулыя суткі расіяне 95 разоў абстралялі Херсонскую вобласць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут