Сцвярджаецца, што сцяг вывесілі херсонскія партызаны / Telegram
У Херсоне пачалі вывешваць украінскія сцягі. Адзін з іх з'явіўся ў цэнтры горада перад будынкам абласной адміністрацыі. Сцвярджаецца, што сцяг вывесілі херсонскія партызаны, якія актыўна дзейнічалі падчас акупацыі, знішчаючы найперш калабарантаў.
Расійскія войскі сышлі на левы бераг Дняпра (пра гэта сцвярджваюць расійскія "ваенкары"), а ўкраінскія войскі ўжо на падыходах да горада. Ці застаюцца ў Херсоне яшчэ расійскія падраздзяленні, невядома. Расіяне напярэдадні ўзарвалі ў горадзе некалькі аб'ектаў (у тым ліку і моцна пашкоджаны ўкраінскімі ракетамі Антонаўскі мост), іншыя былі замініраваныя.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут