У Казахстане затрыманым за пратэсты могуць змякчыць пакаранне

15/01/2022 - 08:37
Пратэсты ў Казахстане ў студзені 2022 года / Vласть

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў змякчаць пакаранне затрыманым удзельнікам пратэстаў, калі няма "абцяжваючых абставін". Пра гэта ён напісаў у твітары:

"Падчас падзей "Трагічнага студзеня" і наступнага рэжыму надзвычайнага здарэння за розныя правапарушэнні затрыманыя каля 2 тысяч чалавек. Асобы, якія ўчынілі сур'ёзныя злачынствы, панясуць пакаранне ў адпаведнасці з законам. Па іншых асобах даручаю Генпракуратуры ўстанавіць ступень іх віны. У выпадку адсутнасці абцяжваючых абставін прыняць меры па змякчэнні пакарання".

Прэс-сакратар прэзідэнта, Берлік Уалі ўдакладніў, што на думку Такаева, мірныя пратэстоўцы не павінны пераследавацца ў крымінальным парадку.

"Яго прынцыповая пазіцыя — мірныя сходы і мітынгі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з законам, які прадугледжвае ўсяго толькі паведамляльны характар ​​такіх мерапрыемстваў. Мітынгі і сходы могуць зараз праводзіцца ў цэнтральных раёнах гарадоў. Гэта вялікі крок наперад у прасоўванні дэмакратыі ў нашай краіне", — напісаў Уалі.

На дадзены момант у Казахстане затрымана 2402 чалавекі. Іх падазраюць ва ўдзеле ў незаконных акцыях, марадзёрстве і іншых злачынствах. Многія затрыманыя паведамлялі пра збіццё і катаванні.

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня з патрабавання жыхароў Жанаазена знізіць цану на звадкаваны газ. Патрабаванні імгненна падхапілі жыхары іншых рэгіёнаў краіны, а пратэст з эканамічнага стаў палітычным.

У ноч з 4 на 5 студзеня прэзідэнт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад, увёў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны і ўзначаліў Савет бяспекі, якім кіраваў экс-прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. 5 студзеня Такаеў звярнуўся да лідараў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) з просьбай "аказаць дапамогу Казахстану ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".

Тым часам працягваюцца "разборкі" ў вышэйшых эшэлонах уладя Казахстана. 15 студзеня стала вядома, што двое зяцёў Назарбаева сышлі з кіруючых пасадаў у буйных казахстанскіх кампаніях. Кайрат Шарыпбаеў пакінуў пасаду старшыні праўлення кампаніі "КазГаз", а Дымаш Дасанаў перастаў быць старшынём акцыянернага таварыства "КазТрансОйл".

Кайрат Шарыпбаеў і Дымаш Дасанаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі