У Каўнасе разбіўся самалёт Як-52, які пілатавала чэмпіёнка Літвы

24/06/2018 - 09:15

У Каўнасе ў суботу разбіўся спартыўна-трэніровачны самалёт Як-52. 55-гадовая Рыта Эрыксанене, чэмпіёнка Літвы, майстар спорту па акрабатычным пілатажы, атрымала траўмы ног і пазваночніка, яна шпіталізаваная. Пасажыр-мужчына практычна не пацярпеў, паведамляе БЕЛТА. Адзначаецца, што палёт быў паказальным. У нейкі момант у паветры перастаў працаваць рухавік і пілот пайшла на жорсткую аварыйную пасадку.

Як інфармуе Delfi, самалёт пасля падзення на аэрадроме Алексатас не загарэўся, але з яго вылілася ўсё паліва. На месцы працавалі ратавальнікі. Як-52 аднаўленню не падлягае.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі