У Касцюковічах абрынуўся дах ангара цэментнага завода

04/02/2019 - 08:00

У Касцюковічах абрынуўся дах металічнага ангара цэментнага завода. Здарэнне адбылося ўдзень 3 лютага. На месца выязджалі ратавальнікі. Падлічана, што сталёвыя гафрыраваныя лісты абрынуліся на плошчы каля 950 квадратных метраў. У ангары знаходзіліся 54 тоны цэглы, якая падчас здарэння не пацярпела. Не было пацярпелых і сярод людзей, інфармуе прэс-служба МНС.

Мяркуецца, што дах ангара абрынуўся пад цяжарам снегу. Дакладная прычына стане вядомая пазней.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі