У Карэліцкім раёне мінулай ноччу гарэла царква

16/08/2021 - 07:43
Агонь знішчыў дах і пашкодзіў сцены храма​ / grodno.mchs.gov.by

У ноч на панядзелак у аграгарадку Малюшычы Карэліцкага раёна гарэла царква. Званок ратавальнікам паступіў пасля трох гадзін ночы, распавялі ў рэгіянальным МНС.

Тэлефанавала жанчына, якая жыве побач з храмам. Яна прачнулася ад трэску шыферу і ўбачыла агонь.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Аднак агонь паспеў знішчыць дах і пашкодзіць сцены. Ніхто не пацярпеў.

Храм у аграгарадку Малюшычы — драўляны, абкладзены цэглай. Разлічаны на 50 чалавек. Напярэдадні днём тут была служба. Па словах настаяцеля, пасля службы ён асабіста патушыў усе свечкі.

Не выключана, што прычынай пажару было кароткае замыканне электраправодкі.

Храм в агрогородке Малюшичи — деревянный, обложен кирпичом / grodno.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі