У Каменным Логу стаіць чарга з 350 грузавікоў

01/05/2017 - 14:26

На беларуска-літоўскай мяжы зноў сабраліся вялікія чэргі грузавых фур на выездзе з Беларусі. Па стане на 16.00 у Каменным Логу стаяла 350 машын, у Катлоўцы — 170, у Бенконях — 89, у Прывалцы — 59. Таксама ў Каменным Логу ёсць чарга легкавікоў з 60 машын, а ў Катлоўцы іх 10, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На мяжы з Латвіяй у Грыгароўшчыне стаіць 60 фураў на выездзе з Беларусі, ва Урбанах — 20 машын.

На мяжы з Польшчай на ўездзе ў Беларусь стаіць 50 грузавікоў у Бераставіцы і 18 — у Казловічах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі