У Харкаве знайшлі астанкі былога вязня Бухенвальда, які загінуў пад абстрэлам

22/03/2022 - 13:51

У Харкаве толькі з другой спробы знайшлі астанкі былога вязня Бухенвальда — 96-гадовага Барыса Раманчанкі, які загінуў пад расійскім абстрэлам. Як піша suspilne.media, камунальнікі аглядалі знішчаную яго кватэру ў дзевяціпавярховым доме. У ім у выніку абстрэлу згарэў цэлы паверх. Астанкі Раманчанкі сабралі ў чорны мех.

Пра гібель былога вязня Бухенвальда стала вядома напярэдадні.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/suspilne.kharkiv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі