У Гродне з’явіцца воднае таксі

09/03/2018 - 10:29

У Гродне з’явіцца воднае таксі. Як паведамляе БЕЛТА, запусціць новы від транспарту плануюць ужо ў траўні. Паслугі перавозак па рацэ Нёман гатовыя аказваць некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія валодаюць суднамі ўмяшчальнасцю 10-15 чалавек.

Для маламерных суднаў абсталююць некалькі спецыяльных прычалаў на берагах Нёмана. Напрыклад, побач з адной з базаў адпачынку будзе ўзводзіцца сучасны комплекс для прыёму турыстычных суднаў.

Прыбыць у Гродна водным транспартам можна будзе з Польшчы. Гарадскія ўлады мяркуюць, што маршрут праз Аўгустоўскі канал стане папулярным сярод турыстаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі