У Гродне знайшлі шахматную фігуру XIV стагоддзя (фота)

17/08/2018 - 14:23

У Гродне знайшлі шахматную фігуру, якая можа адносіцца да XIV стагоддзя. На яе падчас раскопак у Старым замку натрапілі археолагі. Фотаздымкі змясціў сайт museum-grodno.by. Шахматная фігура выраблена з рога.

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі кажуць, што гэта не першая такая знаходка на Замкавай гары і ў іх ужо збіраецца калекцыя шахматных фігур. Восенню мінулага года была знойдзеная ладдзя. Цікава, што яна таксама была зроблена з рога і датуецца XIV стагоддзем. Зусім магчыма, што гэтымі шахматамі мог гуляць вялікі князь Вітаўт.

Фота: museum-grodno.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі