У Гродне з рукі нябожчыцы скралі пярсцёнак

02/09/2015 - 10:26

Гродзенская міліцыя расследуе беспрэцэдэнтны факт крадзяжу — у моргу адной з мясцовых лякарняў у рукі мёртвай пенсіянеркі знялі залаты пярсцёнак з рубінам. Праваахоўнікі мяркуюць, што адрэзак часу, у які адбылося злачынства, склаў дзве гадзіны.

Распачатая крымінальная справа. Міліцыя вызначае асобу падазраванага і прапануе зламысніку вярнуць скрадзеную каштоўнасць і напісаць яўку з павіннай. Гэта зменшыць будучае пакаранне за злачынства, інфармуе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Фота: dragkamen.ru

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі