У Гродне ў кватэры згарэла жанчына, якая гатавала ежу

01/02/2016 - 05:38

У Гродне ў кватэры згарэла жанчына, якая гатавала ежу. Здарэнне адбылося вечарам 31 студзеня. Як паведамляе прэс-служба МНС, абгарэлае цела 55-гадовай жанчыны знайшлі ў кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховіка па вуліцы Таўлая. Абставіны здарэння і гібелі высвятляюцца.

Паводле асноўнай версіі, жанчына парушыла тэхніку бяспекі пры карыстанні газавай плітой і ў яе загарэлася вопратка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі