У Гродне беларускі афіцэр павесіў у аўтамабілі расійскі сцяг (відэа)

07/09/2017 - 20:18

У Гродне беларускі афіцэр павесіў у аўтамабілі расійскі сцяг. Журналісту падпалкоўнік патлумачыў, што сустракае гасцей з Расіі, якія прыязджаюць на вучэнні “Захад-2017”. На сядзенні ў машыне таксама можна было пабачыць кепку з надпісам “Расія”.

Сайт hrodna.life адзначае, што 7 верасня аўтамабіль з магілёўскімі нумарамі стаяў каля штаба арміі на вуліцы Леніна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі