У Гродне аварыя з удзелам двух аўтамабіляў Opel, адзін з якіх збіў пешахода

03/11/2021 - 14:46

3 лістапада ў Гродне адбылася аварыя з удзелам двух аўтамабіляў Opel, адзін з якіх збіў пешахода на прыпынку грамадскага транспарту. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ, адзін Opel, якім кіраваў 39-гадовы мужчына, раптоўна выехаў на тратуар і заехаў на прыпынак. Далей легкавік вярнуўся на праезную частку дарогі, дзе і адбылося сутыкненне з іншым аўтамабілем. У апошнім была жанчына з 9-месячным дзіцём. На шчасце, сур'ёзных траўм яны не атрымалі.

Усіх удзельнікаў ДТЗ завезлі для агляду і аказання неабходнай меддапамогі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі