У Гродне асудзілі на "хімію" чатырох удзельнікаў вераснёўскіх пратэстаў

10/03/2021 - 14:30

У Гродне асудзілі на "хімію" чатырох удзельнікаў вераснёўскіх пратэстаў. Мужчын і жанчын прызналі вінаватымі ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і ў "гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі". Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна абласнога цэнтра. Пракурор патрабавала прызначыць абвінавачаным ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Як паведамляе spring96.org, суддзя Ганна Лявусік прызнала больш мяккае пакаранне — абмежаванне волі.

Надзея Сцепанцова атрымала тры з паловай гады, Жанна Захаркевіч — тры гады, браты Юрый і Уладзімір Седзянеўскія — па тры гады. Усім прызначана "хімія" з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Сваёй віны гродзенцы не прызналі.

Пяты абвінавачаны — Аляксандр Якубоўскі — падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі