У Гомельскую вобласць вярнуліся кусачыя мошкі, на якіх скардзіліся ўвесну

02/10/2024 - 14:01

Мошкі ў Гомелі / @V.e.s.na

У Гомельскай вобласці зноў заўважылі кусачых мошак, якія даймалі людзей увесну, піша сайт "Штодзень".

Пра з'яўляенне мошак паведаміла ў TitTok-акаўнце карыстальніца V.e.s.na. На яе відэа бачна, што жамяры сапраўды шмат. Паводле яе, машкара з’явілася ў Гомелі зноў 1 кастрычніка. V.e.s.na кажа, што машкара пакусаала яе ў парку.

У каментарах да відэа іншшыя карыстальнікі скардзіліся на мошак і ў Буда-Кашалёве, а таксама пацвярджалі іх з’яўленне і без указання горада. Таксама каментатары пішуць пра нашэсце вос, камароў і нейкіх "плоскіх мух".

Машкара актывізуецца на поўдні Беларусі кожную вясну. Паводле біёлагаў, тэрміны развіцця гнюсу залежаць ад тэмпературы вады: чым цяплейшая вада, тым хутчэй праходзіць развіццё машкары. З'яўленню мошак увосень хутчэй за ўсё паспрыяў анамальна цёплы верасень. Але цяпер прыйшло пахаладанне, таму ёсць надзея, што машкара не будзе даймаць людзей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі