У гомельскім аэрапорце самалёт вынесла за межы ўзлётна-пасадачнай паласы (фота)

08/01/2017 - 07:48

Інцыдэнт у гомельскім аэрапорце адбыўся позна ўвечары 7 студзеня: самалёт Cessna 560X падчас пасадкі выскачыў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыкладна на 15 метраў. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай здарэння стала пашкоджанне шыны левай бакавой стойкі шасі.

У самалёце было тры чальцы экіпажу і чацвёра пасажыраў. Ніхто не пацярпеў. Выратавальныя службы дапамаглі вярнуць самалёт на паласу і адбуксіраваць яго да месца стаянкі, перадае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі