Такое распараджэнне атрымалі прадпрыемствы ў Гомельскай вобласці / сацсеткі
“Інфармацыйныя экраны, размешчаныя ў грамадскіх месцах, павінны быць адключаны да панядзелка, 27 студзеня”, — гаворыцца ў распараджэнні, якое атрымалі прадпрыемствы ў Гомельскай вобласці. Пра гэта піша “Флагшток”.
Выданне нагадвае, што ў снежні 2024 года мясцовыя ўлады патрабавалі адключыць інфармацыйныя экраны ад інтэрнэту, каб прадухіліць іх узлом і трансляцыю несанкцыянаванай інфармацыі.
Нагадаем, што 24 лютага 2024 года на сотнях публічных экранаў у мінскім метро і гандлёвых цэнтрах з'явілася антываеннае зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяла арганізацыя былых сілавікоў BELPOL.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут