ДАІ / av.by
У Гомелі 21-гадовы хлопец трапіў у гісторыю на скрыжаванні вуліц Фрунзе і Інтэрнацыянальнай: хадзіў, хістаючыся, па праезнай частцы, кідаўся пад аўтамабілі і перашкаджаў руху. Калі прыехалі інспектары ДАІ, ён ударыў па лабавым шкле службовай машыны, а пры спробе затрымання паводзіў сябе яшчэ больш агрэсіўна — біў супрацоўніка па руцэ і адарваў мацаванне нагруднага відэарэгістратара.
У выніку інспектару давялося прывесці зброю ў баявую гатоўнасць, але мужчына не спалохаўся — пры спробе надзець яму кайданкі ён укусіў міліцыянера за палец.
Суд прызнаў яго вінаватым паводле арт. 364 КК, аднак з улікам станоўчых характарыстык прызначыў тры гады абмежавання волі без накіравання ў калонію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут