У Гомелі адбыўся разбойны напад на аптэку

26/04/2018 - 11:40

У Гомелі адбыўся разбойны напад на адну з аптэк. Увечары 25 красавіка ў яе памяшканне зайшоў мужчына, які прыгразіў загадчыцы нажом, забраў з касы 360 рублёў і ўцёк. Міліцыя пачала пошук зламысніка. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, неўзабаве аўтапатруль міліцыі на адной з вуліц заўважыў мужчыну, які падыходзіў па прыкметах. Яго спынілі. Падчас агляду ў мужчыны знайшлі грошы і нож.

Па факце разбойнага нападу ў адносінах 33-гадовага затрыманага, жыхара Гомеля, распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі