У Гомелі аб'явілі завочны прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку

17/06/2024 - 14:19

Леанід Судаленка пасля выхаду на волю / @viasna96

У Гомелі аб'явілі завочны прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку, які жыве за мяжой. Гэта 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і вялізны штраф — 26 тысяч рублёў.

Гомельскі абласны суд (суддзя — Анатоль Сотнікаў) 17 чэрвеня прызнаў Судаленку вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

Леанід Судаленка — былы палітвязень. За кратамі быў са студзеня 2021 года. У лістападзе 2021-га яго асудзілі на 3 гады зняволення за тое, што ён дапамагаў рэпрэсаваным і іх сем'ям. Праваабаронца выйшаў на волю ў ліпені 2023-га, цалкам адбыўшы свой тэрмін, і праз два тыдні пакінуў Беларусь.

Пра тое, што на Судаленку ў Беларусі распачалі завочную крымінальную справу ў рэжыме "спецвытворчасці", стала вядома ў пачатку вясны сёлета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі