У Германіі паўтараметровы снегавік спыніў цягнік

12/01/2017 - 06:46

У Германіі паўтараметровы снегавік спыніў цягнік. Як піша stern.de, здарэнне адбылося ў сераду, 11 студзеня, каля горада Вэзенберг. Машыніст падумаў, што на чыгунцы знаходзіцца чалавек і выкарыстаў экстраннае тармажэнне. На рамонт тармазной сістэмы цягніка спатрэбіцца 5 тысяч еўра.

Паліцыя шукае траіх невядомых, якія зрабілі снегавіка проста на чыгунцы, што стала прычынай згаданага здарэння.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі