Паліцэйскі снайпер выпадкова стрэліў і параніў двух чаавек падчас выступу прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, перадае Бі-Бі-Сі.
Здарэнне адбыдлося, калі Аланд выступаў з прамовай на адкрыцці новага ўчастка чыгункі ў горадзе Вільяньён на захадзе Францыі. Гэта было адкрыццё новай лініі выскокахуткасных цягнікоў.
Ад стрэлу снайпера лёгкія раненні ў нагу атрымалі афіцыянт і супрацоўнік чыгуначнай кампаніі.
Аланд ненадоўга перапыніў прамову, пасля чаго выказаў спадзяванне, што нічога кепскага не здарылася. Панікі падчас інцыдэнту не было.