У Чэрвенскім раёне конь трапіў пад машыну хуткай (фота)

31/08/2016 - 10:30

У Чэрвенскім раёне адбылася аўтааварыя, вінаватай у якім стаў конь. Раннім ранкам 30 жніўня жывёла раптоўна выскачыла на дарогу “Чэрвень — Смалявічы” каля вёскі Рудня і трапіла пад уазік хуткай дапамогі, якая вырталася з выкліку.

Аўтамабіль атрымаў значныя пашкоджанні. Кіроўца хуткай не пацярпеў, а фельчара заціснула ў салоне машыны і ён змог выбрацца вонкі толькі з дапамогай выратавальнікаў, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі